Еўрапейскі Саюз і Беларусь абмяркоўваюць шляхі пашырэння Еўрапейскага дыялога па мадэрнізацыі

20 лютага ў Брусэлі Камісар ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле сустрэўся з васьмю прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, каардынатарамі ініцыятывы"Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі". Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі прыярытэты мадэрнізацыі ў Беларусі і шляхі іх дасягнення, а таксама ўмовы працы няўрадавых арганізацый. Камісар уважліва разгледзеў прапановы, якія датычацца, у прыватнасці, пытанняў судзебнай, сацыяльнай і эканамічнай рэформ.

Камісар Фюле падкрэсліў важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў якасці прыярытэтнага для ЕС пытання. "Дыялог па мадэрнізацыі – гэта вельмі добры прыклад, які паказвае, што грамадзянская супольнасць гатовая зрабіць важны ўнёсак у мадэрнізацыю краіны. Спадзяюся, што беларускія ўлады звярнуць увагу на гэтую гатоўнасць і самі возьмуць удзел у Дыялоге. Я лічу гэта важным інструментам для падрыхтоўкі неабходных рэформ і планаў па мадэрнізацыі краіны".

 

Back to