Кіраўнікі місій краін EC, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС наведваюць Гомельскую вобласць

У чацвер і пятніцу, 12-га і 13-га верасня, кіраўнікі місій краін Еўрапейскага Саюза і кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі наведаюць Гомельскую вобласць. Часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі і прадстаўнік Швейцарыі таксама прымуць удзел у гэтым візіце.

Падчас паездкі яны прымуць удзел у цырымоніі афіцыйнай перадачы беларускай памежнай службе абсталявання, набытага за сродкі ЕС. Яны таксама наведаюць ваенную базу, дзе Еўрапейскі Саюз фінансуе знішчэнне ўсяго беларускага арсеналу супрацьпяхотных мін.

Падчас свайго знаходжання ў Гомелі кіраўнікі місій сустрэнуцца са старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Дворнікам.

Кіраўнікі місій таксама наведаюць Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (Чарнобыльскую зону адчуджэння) і сустрэнуцца з уладамі Хойніцкага раёна.

Цырымонія перадачы абсталявання, на якой беларускі бок будуць прадстаўляць Аляксандр Боечка, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта, Аляксандр Якабсон, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю, і высокапастаўленыя прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі, адбудзецца каля Лоева, горада па поўдні Беларусі, на беразе Дняпра. Зейнал Гаджыеў, кіраўнік Мінскага офіса Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, таксама будзе прысутнічаць на цырымоніі. Спіс абсталявання, што будзе перададзена, уключае 2 рачныя патрульныя катэры, 5 пазадарожнікаў кампанііLand Rover і 11 цеплавізараў на агульную суму 842 тысячы еўра. З 2001-га года Еўрапейскі Саюз выдаткаваў больш як 75 мільёнаў еўра на праекты дапамогі мытнай і памежнай службам Беларусі.

Back to