"Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі" з беларускім грамадствам
У сваіх высновах ад 23 сакавіка 2012 года Савет па замежных справах вітаў пачатак "Еўрапейскага дыялога па мадэрнізацыі" з беларускім грамадствам. Пра афіцыйны пачачак Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі 29 сакавіка 2012 года падчас сустрэчы ў Брусэлі абвясціў Камісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле.
Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі – гэта абмен поглядамі ды ідэямі паміж ЕС і прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі па пытаннях рэформ, неабходных для мадэрнізацыі Беларусі, і пра адпаведны патэнцыял развіцця адносінаў з ЕС, а таксама пра звязаную з гэтым магчымую падтрымку з боку ЕС.
Еўрапейскі дыялог мае наступныя задачы:
(i) Еўрапейскаму Саюзу, беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці сфармаваць больш яснае бачанне сучаснай і дэмакратычнай Беларусі і рэформ, неабходных для мадэрнізацыі Беларусі;
(ii) больш дакладна вызначыць адпаведны патэнцыял развіцця адносінаў з ЕС на аснове Еўрапейскай палітыкі суседства і Ўсходняга партнёрства, а таксама патэнцыял магчымай звязанай з гэтым падтрымкі з боку ЕС;
(iii) беларускім удзельнікам атрымаць практычны досвед і авалодаць досведам краін-сябраў ЕС у праходжанні пераходных перыядаў.
Дыялог арганізуюць супольна Еўрапейская служба знешняга дзеяння і Камісія з удзелам краін-сябраў ЕС. Працэс будзе адкрыты для ўдзелу грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.
Праца будзе весціся ў рамках чатырох тэматычных працоўных груп:
a) палітычны дыялог і палітычная рэформа;
b) юстыцыя і ўнутраныя справы, у тым ліку праблемы мабільнасці, кантакты паміж людзьмі;
c) эканамічныя і сацыяльныя рэформы, палітыка ў розных галінах, у тым ліку пытанні прыватызацыі;
d) рэформы гандлю і рынку, рэформа сістэмы рэгулявання.
Сустрэчы працоўных груп найчасцей будуць праходзіць у Мінску. Дадатковыя тэматычныя семінары і сустрэчы па ключавых аспектах мадэрнізацыі будуць арганізаваныя краінамі-сябрамі ЕС і Еўрапейскай службай знешняга дзеяння/Камісіяй.
Back to