Адкрыты конкурс праектных прапаноў у межах праграмы Жана Манэ

Еўрапейская Камісія абвясціла новы конкурс праектных прапаноў Праграмы па развіццю вышэйшай адукацыі імя Жана Манэ. Мэтай праграмы з'яўляецца пашырэнне ведаў пра еўрапейскую інтэграцыю шляхам падтрымкі выкладання, навуковых даследаванняў і дыскусій па тэме Еўрапейскага Саюза, у тым ліку адносін ЕС з іншымі краінамі і дыялога паміж культурамі. Узяць удзел у праграме могуць афіцыйна зарэгістраваныя вышэйшыя навучальныя ўстановы ўніверсітэтскага ўзроўню.

Адбор праектаў для рэалізацыі ў межах праграмы ажыццяўляецца на аснове штогадовага конкурса праектных прапаноў. Апошні тэрмін падачы прапаноў у межах сёлетняга конкурса – 15 лютага 2013 года.

Больш падрабязную інфармацыю пра напрамкі конкурса і ўмовы фінансавання можна знайсці на сайце Еўрапейскага агенцтва па адукацыі, аўдыёвізуальных сродках і культуры, якое адказвае за практычную рэалізацыю праграмы:

http://eacea.ec.europa.eu/llp/funding/2013/call_jean_monnet_action_ka1_2013_en.php

Back to