25 лістапада - Міжнародны дзень барацьбы за выкараненне гвалту ў адносінах да жанчын

25 лістапада, у Міжнародны дзень барацьбы за выкараненне гвалту ў адносінах да жанчын, Высокі прадстаўнік нагадала, што сямёра з дзесяці жанчын свету ў нейкі момант свайго жыцця станавіліся ахвярамі фізічнага гвалту. Ад такога гвалту пакутуюць усе грамадствы. Ён прымае разнастайныя жахлівыя формы – ад сэксуальнага гвалту да абразання жаночых палавых органаў, ад выдачы замуж сілай да так званых забойстваў гонару. Паводле некаторых ацэнак, гвалт у дачыненні да жанчын – самае распаўсюджанае парушэнне правоў чалавека ў наш час. Высокі прадстаўнік пералічыла захады, якія робіць і плануе Еўрапейскі Саюз, для выкаранення гвалту.

 

 

Back to