Заява мясцовага старшынства Еўрапейскага Саюза адносна стану здароўя спадара Бандарэнкі
Неафіцыйны пераклад
Мінск, 25 ліпеня 2011 года
У якасці мясцовага старшынства Еўрапейскага Саюза пасольства Польшчы ў Беларусі зрабіла наступную заяву:
Краіны Еўрапейскага Саюза даведаліся пра небяспеку, што пагражае здароўю зняволенага спадара Змітра Бандарэнкі, і пра жорсткае абыходжанне з ім.
Мы разумеем сцверджанне родных спадара Бандарэнкі пра тое, што без адпаведнага курса рэабілітацыі пасля хірургічнага ўмяшання спадар Бандарэнка можна застацца інвалідам.
Мясцовае старшынства ЕС цалкам падзяляе заклапочанасць сям’і і калег спадара Бандарэнкі і заклікае ўлады Беларусі забяспечыць спадару Бандарэнку належнае лячэнне, медыцынскі нагляд і рэабілітацыю.
Мясцовае старшынства ЕС па-ранейшаму настойліва заклікае ўлады Беларусі неадкладна і без умоў вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Back to