Віза

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ АСОБ, ЯКІЯЗВЯРТАЮЦЦА ЗА ШЭНГЕНСКАЙ ВІЗАЙ У БЕЛАРУСІ

ШТО ТАКОЕ "ШЭНГЕНСКАЯ ВІЗА"?

Шэнгенская віза - гэта віза, якая выдаецца дзяржавай, што з'яўляецца часткай Шэнгенскай зоны (гл. наступны параграф). Шэнгенская віза дае права яе ўладальніку праязджаць праз тэрыторыю або права знаходжання на тэрыторыі 26 Шэнгенскіх дзяржаваў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Шэнгенскага пагаднення. Максімальны перыяд знаходжання складае не больш за тры месяцы на працягу шасці месяцаў з даты першага ўезду ў Шэнгенскую прастору.

ЯКІЯКРАІНЫ ВЫ МОЖАЦЕ НАВЕДВАЦЬПРЫ НАЯЎНАСЦІ ШЭНГЕНСКАЙ ВІЗЫ?

У Шэнгенскую прастору ўваходзяць наступныя 26 краін: Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Данія, Германія, Грэцыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Нарвегія, Нідэрланды, Партугалія, Польшча, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Чэшская Рэспубліка, Швецыя, Швейцарыя, Эстонія.

ХТО МОЖА ЗВЯРТАЦЦА ЗААТРЫМАННЕМ ШЭНГЕНСКАЙ ВІЗЫ Ў БЕЛАРУСІ?

Усе беларускія грамадзяне ці грамадзяне іншых краін (грамадзяне трэціх краін), якія пражываюць у Беларусі на легальных падставах.

Усе тыя грамадзяне трэціх краін, якія легальна знаходзяцца, але не пражываюць у Беларусі, могуць таксама звярнуцца за атрыманнем візы ў Беларусі пры ўмове абгрунтавання прычын звароту за візай.

У АМБАСАДУ/КОНСУЛЬСТВА ЯКОЙ КРАІНЫ ШЭНГЕНА ВАМ ТРЭБА ЗВЯРТАЦЦА ЗА АТРЫМАННЕМ ВІЗЫ?

(1) Калі Вы хочаце наведаць якую-небудзь канкрэтную краіну Шэнгена, трэба звяртацца ў амбасаду / консульства краіны Шэнгена, тэрыторыя якой з'яўляецца адзінымпунктам прызначэння Вашага візіту (візітаў).

(2) Калі Вы хочаце наведаць некалькі краін Шэнгена, трэба звяртацца ў амбасаду/консульства краіны Шэнгена, тэрыторыя якой з'яўляецца асноўнымпунктам прызначэння Вашага візіту (візітаў) з пункту гледжання працягласці і мэты вашага знаходжання.

(3) Калі немагчыма вызначыць асноўны пункт прызначэння, трэба звяртацца ў амбасаду/консульства той краіны Шэнгена, мяжу якой Вы перасячэце першай.

 

ШТО АДБУДЗЕЦЦА, КАЛІ ВЫ ЗВЯРНУЛІСЯ ЗА АТРЫМАННЕМ ВІЗЫ НЕ Ў АДПАВЕДНУЮ АМБАСАДУ/КОНСУЛЬСТВА?

Пасля таго, як заява пададзена, амбасада/консульства павінна пераканацца ў тым, што разгляд заявы на атрыманне візы знаходзіцца ў сферы яго кампетэнцыі. Калі амбасада/консульства не валодае кампетэнцыяй для афармлення візы (на падставе дадзенай заявы), яна неадкладна вяртае заяву таму, хто звярнуўся за атрыманнем візы, вяртае візавы збор і пазначае амбасаду/консульства, у якую трэба звярнуцца за атрыманнем візы.

 КУДЫ ЗВЯРТАЦЦА, КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ НЯМА АМБАСАДЫ/КОНСУЛЬСТВА ТОЙ КРАІНЫ ШЭНГЕНА, ЯКУЮ ВЫ МАЕЦЕ НАМЕР НАВЕДАЦЬ?

Калі ў Беларусі няма амбасады/консульства краіны Шэнгена, заяву на атрыманне Шэнгенскай візы трэба падаваць у амбасаду/консульства той краіны Шэнгена, што валодае паўнамоцтвамі па выдачы віз у краіну Шэнгена, якую вы маеце намер наведаць.

Аўстрыя, Бельгія, Люксембург, Нідэрланды і Славенія: заява на атрыманне Шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можа быць пададзена ў амбасаду Германіі.

Фінляндыя, Швецыя: заява на атрыманне Шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можа быць пададзена ў амбасаду Эстоніі.

Грэцыя: заява на атрыманне Шэнгенскай візы для паездкі ў Грэцыю можа быць пададзена ў амбасаду/консульства Літвы.

Ісландыя, Нарвегія iПартугалія: заява на атрыманне Шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можа быць пададзена ў амбасаду Францыі.

Мальта: заява на атрыманне Шэнгенскай візы для паездкі на Мальту павінна быць пададзена ў амбасаду Італіі.

Іспанія: заява на атрыманне Шэнгенскай візы для паездкі ў Іспанію можна быць пададзена ў Іспанскі візавы цэнтр ці ў амбасаду Латвіі.

Данія: заява на атрыманне Шэнгенскай візы для паездкі ў Данію можна быць пададзена ў Дацкі візавы цэнтр у Мінску.

Швейцарыя: заява на атрыманне Шэнгенскай візы для паездкі ў Швейцарыю павінна быць пададзена ў пасольства Венгрыі.

ЯКІ ПАМЕР ЗБОРУ ЗА ШЭНГЕНСКУЮ ВІЗУ?

Візавы збор для грамадзян Беларусі складае 60 еўра. Разам з тым ёсць катэгорыі беларускіх грамадзян, візавы збор з якіх не утрымліваецца (гл. наступную частку). Візавы збор для беларускіх дзяцей ад шасці да 12 гадоў складае 35 еўра.

Візавы збор для грамадзян Расійскай Федэрацыі, Украіны, Грузіі і Рэспублікі Малдова складае 35 еўра.

Візавы збор аплачваецца ў еўра.

ЯКІЯ КАТЭГОРЫІ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДЗЯН АМБАСАДА/КОНСУЛЬСТВА КРАІНЫ ШЭНГЕНА ВЫЗВАЛЯЕ АД АПЛАТЫ ВІЗАВАГА ЗБОРУ?

Ад аплаты Шэнгенскага візавага збору вызваляюццазаяўнікі, якія адносяцца да наступных катэгорыяў:

(1) Дзеці малодшыя за шэсць гадоў;

(2) Школьнікі, студэнты, аспіранты і суправаджаючыя выкладчыкі, мэтай знаходжання якіх з'яўляецца навучанне і ўдзел у адукацыйных трэнінгах;

(3) Навуковыя супрацоўнікі з трэціх краін, мэтай візіту якіх з'яўляецца рэалізацыя навуковых даследванняў, як гэта вызначана рэкамендацыямі Еўрапейскага Парламента і Еўрапейскага Савета ад 28 верасня 2005 года за No 2005/761/EC;

(4) Прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый ва ўзросце і маладзей за 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных і адукацыйных мерапрыемствах, якія арганізуюцца некамерцыйнымі арганізацыямі.

Ад аплаты Шэнгенскага візавага збору могуцьбыць вызваленыя заяўнікі, якія адносяцца да наступных катэгорыяў:

(1) Дзеці ва ўзросце ад шасці да 12 гадоў;

(2) Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў;

(3) Удзельнікі семінараў, канферэнцый, спартыўных, культурных і адукацыйных мерапрыемстваў ва ўзросце і маладзей за 25 гадоў, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі.

Калі ласка, прыміце да ведама, што дадаткова краіны Шэнгена вызваляюць ад выплаты візавага збору асобныя катэгорыі заяўнікаў (гл. ніжэй спасылкі на вэбсайт)

У ЯКІ МІНІМАЛЬНЫ ПЕРЫЯД ЧАСУ ПЕРАД ПАЧАТКАМ МЕРКАВАНАГА ВІЗІТУ ВАМ ТРЭБА ЗВЯРТАЦЦА З ВІЗАВАЙ ЗАЯВАЙ?

Рэкамендавана падаць заяву мінімум за 15 каляндарных дзён, напярэдадні меркаванага візіту (калі ласка, прыміце да ўвагі святочныя дні ў краіне прызначэння і ў Беларусі).

Разам з тым, візавыя заявы не варта падаваць раней, чым за 3 месяцы да пачатку меркаванага візіту.

Калі ласка, скарыстайцеся інфармацыяй на вэбсайце амбасады/консульства (гл. спасылкі ніжэй).

КОЛЬКІ ЧАСУ ПАТРАБУЕЦЦА АМБАСАДЗЕ/КОНСУЛЬСТВУ ДЛЯ ПРЫНЯЦЦЯ РАШЭННЯ АДНОСНА ВАШАЙ ВІЗАВАЙ ЗАЯВЫ?

Як правіла, Вы атрымаеце адказ на Вашу візавую заяву праз 15 каляндарных дзён пасля таго, як заява пададзена. У некаторых выпадках гэты тэрмін можа быць падоўжаны максімум да 30 каляндарных дзён. У выключных выпадках гэты тэрмін падаўжаецца да 60 каляндарных дзён максімум.

ЦІ ПАТРЭБЕН ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС, КАБ ПАДАЦЬ ВІЗАВУЮ ЗАЯВУ?

Магчыма Вам спатрэбіцца зарэгістравацца для падачы заявы. Калі ласка, скарыстайцеся інфармацыяй на вэбсайце амбасады/консульства (гл. спасылкі ніжэй).

ЦІ ПАТРЭБНА ВАМ ПРАХОДЗІЦЬ СУМОЎЕ Ў АМБАСАДЗЕ/КОНСУЛЬСТВЕ?

Пры разглядзе Вашай візавай заявы амбасада/консульства можа выклікаць Вас на сумоўе. 

ЦІ СТАВІЦЦА Ў ВАШЫМ ПАШПАРЦЕ ШТАМП, ШТО ВАША ВІЗАВАЯ ЗАЯВА ПРЫНЯТАЯ ДА РАЗГЛЯДУ?

Так. Калі заява прымаецца, адпаведнае амбасада/консульства ставіць штамп у Вашым пашпарце. На штампе пазначана а) назва краіны Шэнгена, якая разглядае візавую заяву, б) дата, калі візавая заява была  пададзеная, і в)орган/ўстанова, якая разглядае візавую заяву. Гэты штамп не мае ніякіх прававых наступстваў, і калі віза выдаецца, яна метадам налепкі накладаецца на штамп. У дыпламатычныя і службовыя пашпарты штамп не ставіцца.

ЯКІЯ ДАКУМЕНТЫ ДЛЯ ПАЦВЕРДЖАННЯ ВЫ ПАВІННЫ ПРЫКЛАСЦІ ДА ВАШАЙ ВІЗАВАЙ АНКЕТЫ?

Прагледзьце ўзгоднены спіс дакументаў, якія павінны быць прадастаўлены заяўнікам (гл. спасылкі ніжэй).

Калі ласка, прыміце да ведама, што амбасада/консульства, у якое Вы звяртаецеся з візавай заявай, у працэсе разгляду Вашай візавай заявы можа запытаць дадатковыя дакументы.

ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ, КАЛІ ВАША ВІЗАВАЯ ЗАЯВА АДХІЛЕНА?

Калі Ваша візавая заява адхілена, амбасада/консульства выдасць афіцыйны ліст аб адмове ў выдачы візы. Атрымаўшы такі ліст, у Вас ёсць права падаць апеляцыю на рашэнне амбасады/консульства ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам адпаведнай дзяржавы Шэнгена. У лісце аб адмове ў выдачы візы кожная Шэнгенская дзяржава павінна пазначыць 1) спасылку на нацыянальнае заканадаўства і працэдуру, якая тычыцца права абскарджання, 2) кампетэнтныя органы, у якія можна звярнуцца з апеляцыяй, а таксама 3) абмежаванне па тэрмінах падачы такой апеляцыі.

ЯКІЯ ДАКУМЕНТЫ ВЫ ПАВІННЫ МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАДЧАС ПАЕЗДКІ НА ПАДСТАВЕ ШЭНГЕНСКАЙ ВІЗЫ?

Наяўнасць толькі Шэнгенскай візы аўтаматычна не дае Вам права ўезду на тэрыторыю краіны Шэнгена. На мяжы краіны Шэнгена памежная служба мае права папрасіць уладальніка візы прадаставіць: а) дакументы, якія пацвярджаюць мэты і ўмовы меркаванага знаходжання і б) доказ таго, што ў яго / яе дастаткова фінансавых сродкаў як на ўвесь перыяд знаходжання ў Шэнгенскай прасторы, так і на вяртанне ў краіну паходжання або транзіту ў трэцюю краіну.

ШТО ЗНАЧЫЦЬ "КАРОТКАТЭРМІНОВАЕ ЗНАХОДЖАННЕ" У ШЭНГЕНСКАЙ ЗОНЕ?

Максімальная працягласць кароткатэрміновага знаходжання ў Шэнгенскай зоне складае 90 дзён на працягу 180 дзён з даты першага ўезду. Працягласць знаходжання, дазволеная згодна з пасведчаннем на права жыхарства альбо доўгатэрміновай візай, не ўлічваецца пры падліку працягласці кароткатэрміновага знаходжання на Шэнгенскай прасторы. Гэта правіла пачынае дзейнічаць 18-га кастрычніка 2013 года. Тут арганізацыі і фізічныя асобы могуць скарыстацца калькулятарам кароткатэрміновага знаходжання, каб вызначыць перыяды дазволенага знаходжання згодна з новымі правіламі. 

ЯКІЯ ПРАВІЛЫ МАЮЦЬ МЕСЦА, КАЛІ ЧЛЕНЫ ВАШАЙ СЯМ’І З’ЯЎЛЯЮЦЦА ГРАМАДЗЯНАМІ АДНОЙ З КРАІН ЕЎРАПЕЙСКАГА САЮЗА?

Калі Вы член сям'і грамадзяніна адной з краін Еўрапейскага Саюза, да Вас можа прымяняцца спрошчаная працэдура выдачы візы і на бясплатнай аснове.

Калі Вы ўпэўненыя, што ў Вашым выпадку павінна прымяняцца спрошчаная працэдура выдачы візы, Вам трэба як падаецца візавая заявы прадаставіць доказ таго, што Вы адпавядаеце крытэрам для прымянення спрошчанай працэдуры.

Візавую заяву трэба падаваць у амбасаду/консульства краіны, дзе грамадзянін ЕС з’яўляецца рэзідэнтам, але не ў амбасаду/консульства краіны паходжання грамадзяніна ЕС.

АДПАВЕДНЫЯ СПАСЫЛКІ НА ВЭБСАЙТЫ КРАІН ШЭНГЕНА, ЯКІЯ МАЮЦЬ ПРАДСТАЎНІЦТВА Ў БЕЛАРУСІ:

Венгрыя: www.mfa.gov.hu/kulkepviselet/BY/ru/ru_konzuli/ 

Германія: www.minsk.diplo.de

Італія: www.ambminsk.esteri.it/Ambasciata_Minsk/Menu/Informazioni_e_servizi/

Латвія: www.mfa.gov.lv/by/belarus/

Літва: by.urm.lt/index.php?784441666

Польшча: www.minsk.polemb.net  (Амбасада Польшчы ў Мінску), www.grodnokg.polemb.net  (Консульства Польшчы ў Гродна), www.bresc.polemb.net (Консульства Польшчы ў Брэсце), а таксама www.e-konsulat.gov.pl (для рэгістрацыі візавых заяў праз інтэрнэт)

Славакія: www.mzv.sk/minsk

Францыя: www.ambafrance-by.org/spip.php?rubrique91

Чэшская Рэспубліка: www.mzv.cz/minsk/ru/vizy/index.html

Эстонія: minsk.mfa.ee/rus/konsulskaja_informatsija