Камітэт ЕС па палітыцы і бяспецы наведае Беларусь (18/11/2016)

Дваццаць першага лістапада Камітэт ЕС па палітыцы і бяспецы наведае Беларусь. Дэлегацыю ўзначаліць пасол Вальтэр Стывенс, старшыня Камітэта. Падчас свайго знаходжання ў Мінску дэлегацыя абмяняецца поглядамі на стан і перспектывы адносінаў паміж ЕС і Беларуссю з прадстаўнікамі ўладаў, палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Камітэт па палітыцы і бяспецы складаецца з амбасадараў краін ЕС, якія працуюць ў Бруселі. Гэта пастаянная структура Савета Еўрапейскага саюза. Задача Камітэта – сачыць за развіццем міжнароднага становішча ў сферах, на якія распаўсюджваецца Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі ЕС, і інфармаваць Савет міністраў Еўрапейскага саюза. Камітэт адыгрывае ключавую ролю ў палітычным дыялогу ЕС.