Візіт Камітэта па палітыцы і бяспецы ў Беларусь (22/11/2016)

Мінск, 21 лістапада 2016 года

Дваццаць першага лістапада Камітэт ЕС па палітыцы і бяспецы Савета Еўрапейскага саюза  наведаў Беларусь. Дэлегацыю ўзначаліў старшыня Камітэта, амбасадар Вальтэр Стывенс. Дэлегацыя ўключала ў сябе абмасадараў Камітэта па палітыцы і бяспецы з ўсіх дваццаці васьмі краін ЕС, а таксама прадстаўнікоў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіі.

Дэлегацыя Камітэта па палітыцы і бяспецы сустрэлася з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной. Дэлегацыя Камітэта па палітыцы і бяспецы таксама правяла абмен меркаваннямі  з прадстаўнікамі беларускай палітычнай апазіцыі, праваабаронцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Падчас сустрэч быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, у тым ліку двухбаковае супрацоўніцтва паміж  ЕС і Беларуссю, шматбаковае супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства, развіццё сітуацыі ў рэгіёне, неабходнасць эканамічнай мадэрнізацыі, а таксама пытанні правоў чалавека і дэмакратыі, у тым ліку смяротнае пакаранне.

Падчас усіх сваіх сустрэч дэлегацыя ЕС падкрэслівала гатоўнасць Еўрапейскага саюза да падтрымання адкрытага, але крытычнага дыялогу з Беларуссю.

Станоўчая тэндэнцыя ў адносінах ЕС і Беларусі віталася. ЕС адкрыты да далейшага развіцця адносін ЕС і Беларусі і далейшых крокаў па актывізацыі ўдзелу ЕС і галіновага супрацоўніцтва, але падкрэсліў, што адносіны павінны грунтавацца на агульных каштоўнасцях, асабліва на забеспячэнні правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права, а таксама на тым, што тычыцца пытання смяротнага пакарання. Такім чынам, канкрэтныя крокі з боку Беларусі да захавання ўніверсальных асноўных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека будуць мець ключавое значэнне ў фармаванні будучай палітыкі ЕС у адносінах да Беларусі.

Камітэт па палітыцы і бяспецы складаецца з амбасадараў краін ЕС, якія працуюць ў Бруселі. Гэта пастаянная структура Савета Еўрапейскага саюза. Задача Камітэта – сачыць за развіццем міжнароднага становішча ў сферах, на якія распаўсюджваецца Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі ЕС, і рыхтаваць рашэнні Савета міністраў Еўрапейскага саюза. Камітэт адыгрывае ключавую ролю ў замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі ЕС і ў палітычным дыялогу.