Кіраўнікі місій ЕС наведалі Курапаты (04/11/2016)

Сёння, 4 лістапада, кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага саюза, акрэдытаваных у Мінску, разам з часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі наведалі Курапаты. Для дыпламатаў стала традыцыяй збірацца на Дзяды—дзень памінання продкаў—ці каля гэтай даты для ўшанавання памяці ахвяр таталітарных рэжымаў XX стагоддзя. У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі да шэрагу помнікаў, у тым ліку да Мемарыяльнага крыжа і каменя на ўзгорку, якім пазначана месца, абранае беларускім урадам для ўсталявання помніка-напаміну аб трагічным лёсе забітых і пахаваных ва ўрочышчы людзей.