Заява прэсавага сакратара з нагоды парламенцкіх выбараў у Беларусі (13/09/2016)

Брусэль, 12/09/2016 - 22:50 - рэг. нумар: 160912_7

У Беларусі 11 верасня адбыліся парламенцкія выбары. Як адзначаецца ў папярэдняй справаздачы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, былі зроблены заўважныя намаганні па вырашэнні некаторых даўніх праблем.

Тым не менш, шэраг ключавых рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіі застаюцца нявыкананымі. Гэта сведчыць пра неабходнасць усеабдымнай рэформы выбарчай сістэмы ў рамках больш шырока працэсу дэмакратызацыі ў супрацоўніцтве з міжнароднымі партнёрамі. Мы чакаем, што беларускія ўлады неадкладна адновяць працу ў гэтай сферы. Гэта таксама будзе ключом да поўнай рэалізацыі патэнцыялу адносін паміж ЕС і Беларуссю. Еўрасаюз выступае за стабільную, дэмакратычную і заможную будучыню краіны дзеля народа Беларусі і будзе працягваць сваю працу з цвёрдым намерам дасягнуць гэтай мэты.