Заява прэсавага сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ў сувязі з забойствам Паўла Шарамета (21/07/2016)

20 ліпеня прэсавы сакратар Еўрапейскай службы знешняга дзеяння зрабіла наступную заяву:

"Еўрапейскі саюз выказвае спачуванні сям'і, сябрам і калегам журналіста Паўла Шарамета, які быў забіты сёння раніцай у цэнтры Кіева. Такія напады з'яўляюцца непрымальнымі, і павінна быць праведзена аператыўнае і празрыстае расследаванне, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у гэтым злачынстве.

Еўрапейскі саюз падтрымлівае ўлады Украіны ў справе захавання свабоды выказвання і свабоды сродкаў масавай інфармацыі і працягне працу па абароне журналістаў у іх вельмі важнай прафесійнай дзейнасці".