Запрашэнне да ўдзелу ў тэндэры на пастаўку абсталявання для выпрабавальных лабараторый медыцынскіх вырабаў (22/06/2016)

Прадметам кантракта з'яўляецца выраб, пастаўка, апрацоўка, упакоўка, пагрузка, дастаўка, транспарціроўка, выгрузка, перамяшчэнне да месца ўсталявання, распакоўка, разборка, ўсталяванне, увод у эксплуатацыю і тэставанне Падрадчыкам дадзеных лотаў, а таксама навучанне карыстанню імі.

Кантракт на пастаўку дадзеных лотаў накіраваны на ўзмацненне інфраструктуры забеспячэння якасці медыцынскай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь праз павелічэнне тэхнічнага патэнцыялу нацыянальных лабараторый з дапамогай абсталявання, неабходнага для дасягнення адпаведнасці прызнаным у свеце стандартам.

Абсталяванне будзе пастаўлена ў чатыры галоўныя выпрабавальныя лабараторыі пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у Мінску.

 

Больш інфармацыі тут.