Дэлегацыя Еўрапейскай камісіі наведае Мінск для абмеркавання макраэканамічнай сітуацыі і выклікаў, звязаных са структурнымі рэформамі (07/06/2016)

Дэлегацыя на чале са спадаром Хеліадора Тэмпрана Аройя з Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па эканамічных і фінансавых пытаннях (DG ECFIN) будзе працаваць у Мінску з 7-га па 10-е чэрвеня і правядзе абмеркаванні з беларускімі калегамі па пытаннях макраэканамічнага развіцця і выклікаў, звязаных са структурнымі рэформамі, у кантэксце 5-га Дыалога паміж ЕС і Беларуссю па эканамічных і фінансавых пытаннях. Дэлегацыя таксама прыме ўдзел у шэрагу двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.