Заява Прэсавага сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ў сувязі з адхіленнем скаргі на вынесены ў Беларусі смяротны прысуд (31/03/2016)

Брусэль, 30/03/2016

Вярхоўны суд Беларусі 29 сакавіка пакінуў без зменаў прысуд аб прызначэнні смяротнага пакарання Івану Кулешу, які ўжо быў вынесены судом Гродзенскай вобласці ў лістападзе 2015 года.

Спадара Куляша прызналі вінаватым у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў, і мы выказываем нашыя наглыбейшыя спачуванні родным і блізкім ахвяраў гэтых злачынстваў.

Нягледзячы на іх цяжкасць, Еўрапейскі cаюз выступае супраць прымянення смяротнай кары ва ўсіх выпадках. Смяротнае пакаранне не апраўдала сябе як стрымліваючы сродак; яго прымяненне з'яўляецца недапушчальным адмаўленнем чалавечай годнасці і прынцыпу недатыкальнасці асобы.

Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, у якой усё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, паважаць права на жыццё ўсіх сваіх грамадзян і далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару ў якасці першага кроку на шляху да яе адмены.