Прадстаўніцтва EC ў Беларусі і Ганаровае консульства Бельгіі ў Беларусі адкрыюць кнігу спачуванняў (25/03/2016)

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і Ганаровае консульства Бельгіі ў Беларусі адкрыюць кнігу спачуванняў у памяць пра ахвяры актаў тэрарызму, здзейсненых у Брусэлі 22-га сакавіка. Пакінуць допіс у кнізе спачуванняў можна з 14:00 да 16:00 ў аўторак 29-га сакавіка і з 10:30 да 12:30 ў сераду 30-га сакавіка ў памяшканні Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі па адрасе 34А/2, вул. Энгельса, г. Мінск.