Візіт Спецыяльнага прадстаўніка ЕС па правах чалавека (04/03/2016)

Спадар Стаўрас Ламбрынідзіс, Спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па правах чалавека, здзейсніць працоўны візіт у Беларусь з 8 па 11 сакавіка. Падчас візіту спадар Ламбрынідзіс сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і з праваабаронцамі. Ён таксама прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі пра смяротнае пакаранне, якая адбудзецца ў Мінску 10 сакавіка. Канферэнцыю арганізуе Прадстаўніцтва ААН у Беларусі пры фінансавай падтрымцы Амсабады Вялікабрытаніі ў Беларусі.