Заява Прэсавага сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ў сувязі з новым смяротным прысудам, вынесеным у Беларусі (17/02/2016)

Брусэль, 17/02/2016

Смяротны прысуд быў вынесены 16 лютага 2016 года Сяргею Хмялеўскаму Мінскім абласным судом. Права спадара Хмялеўскага на абскарджванне прысуду павінна быць гарантавана ў поўным аб'ёме.

Спадара Хмялеўскага прызналі вінаватым у здзяйсненні цяжкага злачынства, і мы выказываем нашыя наглыбейшыя спачуванні родным і блізкім ахвяр.

Еўрапейскі cаюз выступае супраць прымянення смяротнай кары, жорсткага пакарання, якое не дзейнічае як фактар стрымлівання.  Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, у якой усё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя ў якасці першага кроку на шляху да адмены смяротнай кары. Змяненне прысудаў асуджаным на смяротнае пакаранне і пачатак шырокага абмеркавання праблематыкі смяротнага пакарання з беларускім грамадствам былі б важным зрухам у гэтым напрамку.