Заява Прэсавага сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ў сувязі са смяротным прысудам, вынесеным у Беларусі (13/01/2016)

Брусэль, 13/01/2016

Смяротны прысуд быў вынесены на мінулым тыдні Генадзю Якавіцкаму Мінскім абласным судом Рэспублікі Беларусь.

Права Генадзя Якавіцкага на абскарджванне прысуду павінна быць гарантавана ў поўным аб'ёме.

Спадара Якавіцкага прызналі вінаватым у здзяйсненні цяжкага злачынства, і мы выказываем нашыя наглыбейшыя спачуванні родным і блізкім ахвяры.

Тым не менш Еўрапейскі cаюз выступае супраць прымянення смяротнай кары ва ўсіх выпадках і без выключэнняў. Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, у якой усё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару ў якасці першага кроку на шляху да яе адмены.

Замена пакаранняў на несмяротныя і пачатак шырокага абмеркавання пра смяротнае пакаранне з беларускім грамадствам былі б важным зрухам у гэтым напрамку.