Заява Высокага прадстаўніка ЕС і Віцэ-прэзыдэнта Еўрапейскай камісіі Федэрыкі Магерыні і Камісара ЕС па палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне Ёханэса Хана з нагоды вызвалення палітычных зняволеных (22/08/2015)

Брусэль, 22 жніўня 2015 года

Вызваленне Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Юрыя Рубцова, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапені – гэта доўгачаканы крок наперад. Цяпер яны вольныя.

Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч звяртае на сябе асабліваю ўвагу як прыклад адданасці і нястомнай працы многіх для дэмакратызацыі Беларусі.

Цяпер мы чакаем ад уладаў Беларусі зняцця ўсіх абмежаванняў на поўнае ажыццяўленне вызваленымі сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў.

Сённяшнія вызваленні ўяўляюць сабой значны прагрэс у намаганнях па паляпшэнні адносінаў паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю.