Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння з нагоды прызначэння новага пакарання Мікалаю Статкевічу, палітычнаму зняволенаму ў Беларусі (06/05/2015)

/Неафіцыйны пераклад/

Брусэль, 06/05/2015

Рашэнне беларускага суда прызначыць новае пакаранне былому кандыдату ў прэзідэнты і палітычнаму зняволенаму Мікалаю Статкевічу, перавёўшы яго ва ўстанову турэмнага тыпу па абвінавачанні ў парушэнні правіл унутранага распарадку калоніі, вартае шкадавання. Знаходзячыся пад вартай ад снежня 2010 года, Мікалай Статкевіч па-ранейшаму пакутуе ад непрымальнага да сябе стаўлення.

Важнасць вызвалення ўсіх палітычных зняволеных застаецца крытычнай у кантэксце паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю.