Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешняга дзеяння з нагоды падаўжэння турэмнага тэрміну Мікалая Дзядка, палітычнага зняволенага ў Беларусі (04/05/2015)

Рашэнне беларускага суда падоўжыць тэрмін зняволення для палітычнага зняволенага Мікалая Дзядка нібыта за парушэнне правіл распарадку турмы і адмова задаволіць яго скаргу на прысуд вартыя шкадавання. Спадара Дзядка павінны былі вызваліць 3 сакавіка 2015 года. Падаўжэнне тэрміну яго зняволення прымушае задумацца пра матывы, якія прывялі да гэтага рашэння.

Важнасць, якую ЕС надае пытанню палітычных зняволеных у кантэксце адносін паміж ЕС і Беларуссю, застаецца нязменнай. Мы заклікаем улады Беларусі перагледзець прысуд спадара Дзядка, вызваліць яго неадкладна і вызваліць ўсіх пазасталых палітычных зняволеных.