Заява Прэсавага сакратара ў сувязі са смяротным прысудам, вынесеным у Беларусі (20/03/2015)

Брусэль, 19 сакавіка 2015 года

Смяротны прысуд быў вынесены 18 сакавіка Сяргею Іванову Гомельскім абласным судом Рэспублікі Беларусь.

Права спадара Іванова на апеляцыю павінна быць гарантавана ў поўным аб'ёме.

Мы ўсведамляем цяжкасць злачынстваў, за якія спадар Сяргей Іваноў быў асуджаны, і выказваем свае глыбокія спачуванні сям'і ахвяры гэтых злачынстваў. Тым не менш, Еўрапейскі Саюз выступае супраць прымянення смяротнай кары ва ўсіх выпадках, таму што яна не можа быць апраўданая ніякімі абставінамі. Смяротная кара - жорсткае і бесчалавечнае пакаранне, якое не здольнае выступаць у якасці фактара стрымлівання і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.

Еўрапейскі Саюз заклікае Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, у якой усё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару ў якасці першага кроку на шляху да яе поўнай адмены.