Заява з нагоды Міжнароднага жаночага дня (09/03/2015)

Брусэль, 8 сакавіка 2015 года

Заява Першага віцэ-прэзідэнта Камісіі Франса Цімерманса; Высокага прадстаўніка і віцэ-прэзідэнта Камісіі Федэрыкі Магерыні; Камісара па міграцыі, унутраных справах і грамадзянстве Дзімітрыса Аўрамопалуса; Камісара па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці Нэвена Міміцы; Камісара па занятасці, сацыяльных пытаннях, навыках і працоўнай мабільнасці Марыяны Цюсэн; Камісара па гуманітарнай дапамозе і пераадоленню крызісных сітуацый Хрыстаса Стыліанідзеса; Камісара юстыцыі, пытанняў спажыўцоў і гендэрнай роўнасці Веры Юравайз нагоды Міжнароднага жаночага дня:

Еўропа выступае за гендэрную роўнасць з 1957 года – гэта частка ДНК Еўрапейскага саюза.

Мы можам ганарыцца тым, чаго Еўропа дасягнула апошнім часам. Гендэрная роўнасць – гэта не мара, а ўсё ў большай ступені рэальнасць у Еўропе. Але мы правінны па-ранейшаму ўпарта працаваць. Камісія захоўвае ўпэўненасць у тым, что разам мы пераадолеем раўрыў у аплаце працы, узроўнях занятасці  і доступе да пасадаў, на якіх прымаюцца рашэнні. Ніводная краіна пакуль не дасягнула поўнай гендэрнай роўнасці.

ЕС застаецца на чале тых, хто працуе для забеспячэння гендэрнай роўнасці – у Камісіі і Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў, унутры Еўрапейскага саюза і ва ўзаемадзеянні з трэцімі краінамі.

У нас шмат дасягненняў, але многія прабелы па-ранейшаму існуюць. Жанчыны маюць менш заробаку і маёмасці, чым мужчыны; жанчыны ўсё яшчэ недастаткова прадстаўленыя ў палітычным і дзелавым свеце.  Кожны дзень тысячы жанчын і дзяўчынак робяцца ахвярамі гвалту па прыкмеце полу, у тым ліку сэксуальнага гвалту, гандлю для сэксуальнай эксплуатацыі, жаночага абразання, ранніх ці прымусовых шлюбаў. Мы ўпарта працуем, каб гэта змяніць.

У цяперашнім складзе Камісіі мы ставім перад сабо задачу супрацьстаяць гендэрнай няроўнасці ва ўсіх сферах прыняцця рашэнняў і незалежна ад межаў. Жанчыны павінны мець тыя ж магчымасці, што і мужчыны, атрымліваць адукацыю, самастойна прымаць рашэнні ў кар'ёры і сямейным жыцці і не сутыкацца з пагрозамі гвалту.

Ад гэтага залежыць тое, у якім свеце мы выхаваем сваіх сыноў і дачок, і мы хочам стварыць такі свет, у якім яны ўсе маглі б расквітнець. 

І ў гэтым зацікаўлены ўвесь свет. У гэтым годзе мы адзначаем 20-я ўгодкі Пекінскай дэкларацыі і Платформы дзеянняў і 15-я ўгодкі прыняцця Радай бяспекі ААН Рэзалюцыі №1325 пра жанчын, мір і бяспеку, якая зрабіла гендерныя пытанні прыярытэтам міжнароднага парадку дня. Гэтыя ўгодкі супадаюць з абмеркаваннем Парадку дня ў сферы развіцця пасля 2015 года, калі мы паставім глабальныя задачы па выкараненні беднасці і забеспячэнні ўстойлівага развіцця ва ўсім свеце.

Сёлета мы маем магчымасць, якая даецца адзін раз на пакаленне, зрабіць гендэрную роўнасць, правы чалавека і ўзмацненне патэнцыялу жанчын і дзяўчынак прыярытэтам у глабальным парадку дня і дасягнуць адчувальных вынікаў для ўсіх жанчын. Мы будзем і надалей працаваць, каб дасягнуць гэтага.