Заява Прэсавага сакратара з нагоды вынясення ў Беларусі смяротнага прысуда (23/11/2015)

Брусэль, 20/11/2015

20-га лістапада ў Рэспубліцы Беларусь Гродзенскі абласны суд вынес смяротны прысуд Івану Кулешу. Еўрапейскі саюз чакае, што права спадара Кулеша на абскарджанне прысуду будзе забяспечанае ў поўнай меры. Спадара Кулеша асудзілі за цяжкія злачынствы, і мы выказваем свае найглыбейшыя спачуванні родным і блізкім ахвяр гэтых злачынстваў.
 
Адначасова Еўрапейскі саюз выступае супраць  смяротнай кары ва ўсіх выпадках, таму што яна не можа быць апраўданая ні пры якіх абставінах. Смяротная кара - жорсткае і бесчалавечнае пакаранне, якое не дзейнічае як фактар стрымлівання і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.
 
Eўрапейскі саюз заклікае Беларусь, адзіную еўрапейскую краіну, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне, далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротную кару ў якасці першага кроку на шляху да яе адмены.