Запрашаем на міжнародны адукацыйны кірмаш

З нагоды Дня Еўропы, які адзначаецца ў Еўрапейскім Саюзе 9 мая, запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў ВНУ, даследчыкаў на міжнародны адукацыйны кірмаш. 21-га мая з 10:00 да 15:30 у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханеса Раў (Мінск, пр-т газеты "Правда", 11, станцыя метро "Пятроўшчына") выступаць з прэзентацыямі і адказваць на пытанні наведвальнікаў будуць прадстаўнікі Офіса праграмы TEMPUS у Беларусі, польскіх і літоўскіх універсітэтаў і фондаў акадэмічных абменаў, амбасадаў Вялікабрытаніі, Італіі, Фінлянцыі, Францыі, Бюро Германскай службы акадэмічныіх абменаў (DAAD), Інстытута імя Гётэ, Еўрапейскай валанцёрскай службы і Інстытута шведскіх даследванняў, а таксама Беларускага нацыянальнага інфармацыйнага офіса 7-й Рамачнай праграммы навукова-тэхналагічнага развіцця Еўрапейскай Супольнасці.

Можна будзе задаваць пытанні суайчыннікам, якія ўжо скончылі навучанне ці стажыроўкі ў краінах ЕС і працуюць на радзіме.

Запрашаем выбраць і наведаць прэзентацыі, цікавыя і карысныя менавіта для Вас.

Далучайцеся да мерапрыемства на нашай старонцы ў Facebook

Back to