Інфармацыйныя цэнтры ЕС

Інфармацыйныя цэнтры Еўрапейскага саюза (раней Еўрапейскія цэнтры дакументацыі) з’яўляюцца адной з асноўных крыніцаў інфармацыі пра Еўрапейскі союз у краінах, якія не з’яўляюцца ўдзельніцамі ЕС. Гэтыя ўстановы забяспечваюць усе зацікаўленыя бакі інфармацыяй пра заснаванне і прынцыпы структуры ЕС, агульныя дасягненні краінаў-удзельніц ЕС, цяперашнія праблемы і наступныя стратэгіі Еўрапейскай супольнасці.

Улічваючы неабходнасць больш шырокага распаўсюджвання інфармацыі пра Еўрапейскі саюз, звяртання публічнай увагі на агульныя еўрапейскія працэсы, забеспячэння большай эфектыўнасці і візуальнай даступнасці гэтых крыніц інфармацыі пра ЕС ва Украіне і Беларусі, Камісія ЕС перайменавала Еўрапейскія цэнтры дакументацыі ў Інфармацыйныя цэнтры Еўрапейскага саюза (ІЦ ЕС). Акрамя таго, было вырашана абнавіць інструменты візуальнай даступнасці і, у прыватнасці, іх лагатыпы.

У межах праекта “Падтрымкі ІЦ ЕС ва Украіне і Беларусі” Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ва Украіне распрацавала новы лагатып для ІЦ ЕС у гэтых краінах. Вы маеце магчымасць загрузіць лагатып ІЦ ЕС тут у фарматах jpg, pdf pdf - 214 KB [214 KB] і eps eps - 661 KB [661 KB] .

.